003. Як мы рабілі напалм
Ужо праз пару тыдняў мы з Арцёмам і
Паўлам сустракаемся зноў. Трэба рабіць
напалм, вырашаць, дзе і як усё зробім.
Таксама трэба абмеркаваць усе акалічнасці
справы.
Сустракаемся на ранейшым месцы. Ужо
позні вечар, цямнее. Прыйшлі ўтраёх.
Арцём кажа, што знайшоў, як рабіць гаручую
вадкасць. Таму зараз мы паедзем па
бензін. Нам трэба не шмат паліва, адзін
літар. Таму рушым у адно месца, дзе можна
набыць бензін у такіх малых колькасцях.
Вось мы на запраўцы. Стаім каля ўезду і
вырашаем, хто пойдзе купляць. Арцём
вырашае не марудзіць і ідзе сам. Хвалюемся.
Хоць касір і не ведае, дзеля чаго нам
бензін, але ж ведаем тое мы. Таму здаецца,
што ўсе пра гэта могуць здагадвацца.
Арцёма няма некалькі хвілін. Мы з Паўлам
пазіраем адзін на аднаго. Вось і Арцём.
Мы бачым яго праз вароты. Ён падыходзіць
да калонкі, устаўляе пісталет у шкляную
бутэльку з-пад нейкага соку і набірае
патрэбную колькасць вадкасці. Бензіну
налілося «з прыгорачкам». (Адразу бачна,
як вытворцы сокаў і морсаў падманваюць
нас, бо ў нас была літровая бутэлька: а,
як вядома, соку ў іх наліваюць не да
верху.)
Арцём выходзіць крыху ўсхваляваны. Хоць
невялікая, але прыгода. Глядзім адзін
на аднаго, усміхаемся: справа зроблена,
нашая першая перамога ў нашых кішэнях.
Цяпер і справу рабіць не так страшна.
Тут мы развітваемся з Паўлам. Яму трэба
дадому, а нам – вырабляць рэчыва. Прама,
хімікам сябе нейкім адчуваеш. Хаця ў
самога стаяць выніковыя чатыры балы за
ўвесь курс навучання ў школе. Па дарозе
сустракаем свайго знаёмага (назавем
яго Дзімам). Ідзем разам да мяне дадому.
Дзіму мы не распавядаем, што будзем
рабіць. Пра гэта мы дамовіліся па дарозе:
- Будзем казаць яму пра справу? - пытаецца
Арцём.
- Я думаю, - лепш не трэба, - адказваю я.
Але ж хлопец не дурны, усё разумее сам,
калі бачыць бензін і іншыя рэчы, якія
перамешваюць у адну сумесь. Разумее,
але лішніх пытанняў (пасля таго, як мы
не адказваем, больш) не задае.



Комментарии
Отправить комментарий