Рады вітаць вас!
Дабрыдзень, шаноўнае спадарства!
Рады вас вітаць на сваім блёгу «Патрыёт». Сама назва ужо кажа, што гэтая старонка не прэтэндуе на аб' ектыўнасьць. Тут я разьмяшчаю свае артыкулы, меркаваньні й думкі, якія датычаць Беларусі і патрыятычнага выхаваньня ў ёй (у першую чаргу — моладзі).
Дадзены блёг зьявіўся з прычыны абставін у сусьветнай палітыцы: падзел дзяржаваў, ваенныя канфлікты і слабое становішча нашай краіны на сусьветнай арэне. Прычыну гэтага я бачу ў непатрыятычнасьці нашых грамадзянаў. (Менавіта грамадзянаў, бо нават «беларусамі» гэтую супольнасьць людзей, каторыя маюць сваю дзяржаву, нельга.) Толькі калі людзі будуць мець агульную філязофію і сьветапогляд, яны набудуць Гонар і Дабрабыт у асобе моцнай, вялікай дзяржавы. А дзяржава павінна, у сваю чаргу, мець асабістыя Нацыянальную Ідэю і Ваенную Дактрыну.
Не дастае гэтага зараз, а значыць мае думкі і памкненьні маюцца актуальнымі зараз, як ніколі. Таму пастараюся ўзьняць гэтае пытаньне самім існаваньнем дадзенага блёга.
З павагаю, Яўген Васьковіч.



Комментарии
Отправить комментарий