Дапамога ці хаўрусьніцтва з геапалітычным ворагам
Знайшоў ва ЎКантакце такую суполку «Фонд дапамогі Наваросіі. Гародня, Менск Беларусь». Там былі і кантакты, з кім можна звязацца ў Беларусі для аказання той самай дапамогі.
Ва ўсіх законах жанру дадзеная суполка мае яскрава бачную антыўкраінскую складовую. Але сэнс ня ў тым, як ставяцца яны да тых, хто ў суседняй краіне. Справа такая, што ўсе прыхільнкі«Рускага сьвету» выказваюць антынацыянальныя дактрыны ў дачыненьні да нерасейскіх дзяржаў і народаў. А тое ўжо наводзіць на думку, чаму так адкрыта яны займаюцца сваёй дзейнасьцю ў Беларусі.
Калі прыгледзіцца да таго, якім чынам выхоўваюць у Беларусі сілавікоў, то адразу бачна, што яны не гатовыя бараніць сваю краіну.Па-першае, выкарыстоўваецца мова суседняй краіны, якая доўгія часы была агрэсарам да нашых земляў, і зараз нясе пагрозу незалежнасьці Беларусі. Па-другое, гісторыя, якую вывучаюць у школе, унівэрсітэтах называе расейцаў братамі нам. Таму і лягічныя высновы, што калі Расея большая і магутнейшая за Беларусь, то гэта менавіта «старэйшы брат». А значыць трэба падначаліцца яму. І па-трэцяе, нашых сілавікоў ня вучаць любіць краіну і служыць ёй; іх вучаць баяцца і выконваць загады асобы і набліжаных да «трону».
Калі ж людзі кажуць, што мова, культура і гісторыя ня маюцца важнымі ў выхаваньні абаронцы Айчыны, то няхай паглядзяць на прыклад Украіны: у Беларусі будзе ў пяць разоў горш, бо ўзброеныя сілы ня любяць сваю краіну, а служаць ёй тлькі дзеля грошай, стабільнага заробку.
З павагай, Яўген Васьковіч.



Комментарии
Отправить комментарий