Што не здараецца — усё да лепшага
Дэкрэт аб так званых «дармаедах», здавалася б, прыносіць толькі роспач у галовы народа. Аднак ён падштурхнуў і да станоўчых зьменаў у грамадзтве (нават не ад жаданьня таго ўладаў).
Справа ў тым, што грамадзяне, даведаўшыся аб налёгах за «дармаедзтва» кінуліся рэгістравацца ў якасьці народных рамесьнікаў. Гэта і спосаб пазьбегчы падаткаў за «сацыяльную халяву», і баўленьне часу, і які-ніякі прыбытак. Некаторыя, канешне, працуюць неафіцыйна і падобная рэгістрацыя зьяўляецца толькі фікцыяй.
Але ня ўсе. Багата людзей прыходзяць на праекты, прысьвечаныя рамесьніцкай дзейнасьці, каб навучыцца новаму для сябе віду заробку. Гэта адбываецца і ў Бабруйску. Так 6 студзеня стартаваў праект пад назвай «Школа майстроў». Яго будуюць па прынцыпе падобных школ у Швэцыі. Ужо было зладжана два мерапрыемствы (не ўлічваючы круглы стол, які задаў накірунак дзейнасьці): 8 студзеня бабруйчан вучыла плесьці лялькі народны майстар спн. Валянціна Нікіціна, а 10 — прайшлі заняткі па вышыўцы традыцыйнага строя.
Плюс гэтага ў тым, што людзі спакваля прызвычайваюцца да ўсяго нацыянальнага (на што робіцца акцэнт у гэтых школах). Па-крысе народ стане асацыяваць сябе ня толькі зь жзяржавай, у якой ён вымушаны жыць, але й з устойлівай супольнасьцю людзей з агульнай тэрыторыяй, эканомікай, мовай, культурай і духовым абліччам. Гэта вядзе да патрыятызму: плянамерна і паволі.
З павагай, Яўген Васьковіч.



Комментарии
Отправить комментарий