Масква рыхтуецца да вайны…

Фота: zn.ua


Сёньня зьявілася навіна аб тым, што Расея жадае стварыць у сваёй Заходняй Ваеннай Акрузе (ЗВА) тры новых дывізіі. Аб гэтым было паведамлена сёньня міністрам абароны РФ сп. Сяргеем Шайгу на сэлектарнай нарадзе ў Маскве.

Паводле ягоных слоў, «неабходна ня толькі сфармаваць гэтыя дывізіі, але й абсталяваць месцы сталай дыслякацыі, у прыватнасьці, стварыць адпаведныя палігоны, месцы захоўваньня тэхнікі і пражываньня асабовага складу»паведамляе інфармацыйнае агенцтва ТАСС.
Фота: ynetnews.com


«Летась увосень сп. Шайгу адзначаў, што з пачатку 2015 года ў ЗВА былі створаны каля 30 злучэньняў і ваенных частак; а таксама новая 1-ятанкавая армія, штаб якой месьціцца ў Падмаскоўі. А яшчэ 20-я армія павінна быць разгорнутаю ў пяці рэгіёнах на захадзе Расеі са штабам у Варонежы,» — перадае ўсё той жа ТАСС.

Узмацняць таксама Курылы і Арктыку; пяць ракетных палкоў Ракетных Войск Стратэгічнага Прызначэньня (РВСП) заступяць сёлета на баявое дзяжурства. Будзе праведзена стратэгічнаекамандна-штабное вучэньне «Каўказ —2016». І яшчэ Шайгу адзначыў, цытата: «Неабходна працягнуць разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва з нашымі саюзьнікамі і партнэрамі, перш за ўсё, у межах АДКБ».

З кім рыхтуецца ваяваць Расея? Па ўсім бачна, што з Захадам. Першы таму доказ — узмацненьне вайсковай прысутнасьці ў Заходняй, Паўднёвай і Ўсходняй Ваенных Акругах. (Цэнтральную Акругу на сёньняшняй сэлектарнай нарадзе не ўзгадвалі.) Другі доказ — гэта зварот да сваіх партнэраў па АДКБ, у кола якіх уваходзіць Беларусь — узьбярэжная зона ў геапалітычнай вайне цывілізацый глебы й мора. Таксама зазначана, што стратэгічнаекамандна-штабное вучэньне «Каўказ —2016» заклікана ацаніць магчымасьці Расеі на паўднёва-заходнімстратэгічным накірунку.

Абаронай нацыянальных інтарэсаў вельмі часта апраўдваюць узброеную агрэсію. А тое значыць, што расейская акупацыйная машына прызначыла новую мэту, і падрыхтоўка да захопу чарговых «рускасьветаўскіх» тэрыторый ідзець поўным ходам.
Фота: stratfor.com


Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай? — Мы, Беларусь! Аб гэтым сьведчаць усе разьлікі. Напрыклад, Пэнтагон лічыць, што наступнаю мэтаю расейскай агрэсіі могуць стаць краіны Балтыі. Тут разглядаюцца два варыянты: тыя краіны, якія ўваходзяць у склад НАТО, і якія не ўваходзяць.
Нападаць на Літву, Латвію, Эстонію ці Польшчу — бязглузда, Расея ня мае зараз столькі рэсурсаў, каб весьці вайну з паловаю сьвету. А выказваньні некаторых экспэртаў з прыбалтыйскіх краін, што іхныя партнэры па НАТО ня здолеюць адказаць належным чынам на напад Расеі, бо тыя, маўляў, не захочуць пачынаць сусьветную вайну зь ядзернай дзяржавай, не дадаюць бясьпекі ў дадзеным пытаньні для імпэрскіх стратэгаў.
Фота: commons.wikimedia.org


У выпадку нападу на краіны Альянсу, рэакцыя, перш за ўсё ЗША, — абарона нацыянальных інтарэсаў. Ці будзе гэтая дзяржава сядзець склаўшы рукі, назіраючы за руйнаваньнем свайго ўплыву? Таму большая верагоднасьць нападу —краіны, што не ўваходзяць у склад НАТО. А такая краіна ў гэтым рэгіёне толькі адна — Беларусь.

Прыбалтыйскія краіны хвалююцца, што Пуцін можа выкарыстаць для нападу на іхныя тэрыторыі адно з частых неабвешчаных ваенных вучэньняў ля межаў дзяржаў Балтыі. Але ня трэба забывацца, што ўсе тыя межы (акрамя Калінінградзкай вобласьці) знаходзяцца недалёка ад Беларусі. Напад на нас амаль ня выкліча міжнароднай рэакцыі. А тое, што вучэньні праходзяць не непасрэдна ля межаў РБ, толькі заспакойвае паранаідальнага Лукашэнку: у гэтым бразганьні зброяй ён не заўважыць, як Пуцін адным днём захопіць палову Беларусі. Для Расеі гэта будзе праверкай дазволенасьці: захоп дзяржавы ля межаў трох краін балтыйскага ўзьбярэжжа.
Фота: belvpa.com


Чым карысны гэты крок для Расеі? У першую чаргу тым, што Беларусь, калі ня ўлічваць саму РФ, мае мацнейшы на балтыйскім узьбярэжжы патэнцыял Узброеных Сіл. То бок, захапіўшы нашу краіну, Расея забясьпечвае сабе магчымасьць не затрачваць свае рэсурсы на экспарт агрэсіі ў Эўропу.

А што стане зь Беларусьсю? Напэўна, будзе праведзена палітыка русіфікацыі і асіміляцыі мясцовага насельніцтва, як тое было ў часы Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Мэтоды гэтай дзяржавы не мяняюцца цягам часу, бо гэта асаблівасьць усіх краін цывілізацыі глебы, аб чым слушна заўважыў пан Хэлфард Макіндар.

На сканчэньне.
Сайт Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі мае старонку, на якой разьмешчаны «Плян падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі на 2016 год». У ім ёсьць два акты — нумар 1 і 8, — якія пазначаныя пад грыфам «сакрэтна». Тэрмін іх падрыхтоўкі — жнівень і сьнежань гэтага года. Яшчэ адзін акт — «для службовага карыстаньня» — маецца быць падрыхтаваным ужо ў лютым. А акты пад нумарамі 18, 26 і 29 могуць сьведчыць аб падрыхтоўцы дзяржавы да ваенных дзеяньняў.

Падсумуем. Мы маем суседам дзяржаву, якая зацікаўлена ў захопе нашай краіны. У выпадку акупацыі Беларусі гэты сусед можа вынішчыць частку насельніцтва шляхам рэпрэсій, другую — кінуўшы ў войны з краінамі на захадзе і поўдні, а трэцюю частку грамадзян зробіць рабамі: перамясьціць па прасторах сваёй краіны і будзе плянамерна вынішчаць усё, што нагадвае аб самастойнасьці нашага народа.

Улады ж Беларусі позна спахапіліся з пасьляакупацыйным аднаўленьнем нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Увесь дзяржапарат Беларусі нашпігаваны здраднікамі і агентамі ФСБ. Войска ня мае псыхічна ўстойлівай пазыцыі, што калі ў нашую краіну ўвядзе сваю армію іншая дзяржава (нават саюзьнік), то зь ім трэба змагацца да апошняй кроплі крыві. У нас няма Нацыянальнай Ідэі і Ваеннай Дактрыны. А беларускі народ запалоханы дзейсным рэжымам. Таму ў выпадку агрэсіі сілам, якія не жадаюць здавацца без бою неабходна прыбегнуць да партызанскай вайны па прыкладзе сп. Томаса Лоўрэнса Арабійскага і Маа Цзэдуна. Гэтыя дзьве асобы пасьпяхова вялі войны партызанскімі дзеяньнямі. У іншым выпадку усе, хто выступаў супраць Расеі будуць вынішчаны ці прыніжаны.

З павагай, Яўген Васьковіч.



Фота: turbina.ru


Комментарии

Популярные сообщения